ГУО "Лошницкая средняя школа Борисовского района"
телефон: 75 58 98
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122 Минская область, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Мичурина, 23Б

Тыдзень роднай мовы

19.09.2022
Тыдзень роднай мовы

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае «мама»

I цяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

I буквар для мяне быў жыцця палавінай.

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»

I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,

Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,

I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй

Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,

А задумае вораг з далёкага краю

Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —

He дазволю.

He дам.

He прадам.

He змяняю.

I да смерці за волю тваю пастаю!

 

 Нил Гилевич

 

План мерапрыемстваў

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” 

 

Дата правядзення

Мерапрыемства

1

19.09.2022

Выстава вучэбнай літаратуры па  беларускай мове

“Сэрцам роднага слова краніся!”

 

2

19.09.2022

Выстава, прысвечаная знакамітым землякам

 “Майстры слова”

3

19.09.2022-23.09.2022

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

 

 

4

19.09.2022

 

Выстава

“Гаспадарчыя прылады”

 

5

 

23.09.2022

Анлайн-чэленж

“Льецца мова”

 

6

22.092022

 

Анлайн-апытанка “Спазнай Беларусь”

 

7

19.09.2022

 

Стварэнне

інтэрактыўнага воблака слоў

 

8

22.09.2022

 

Конкурс творчых пісьмовых работ

“За што я люблю родную зямлю”

 

9

23.09.2022

Адкрытая дыстанцыйная акцыя

“Чытаем вершы пра родную зямлю”

 

10

19.09.2022- 23.09.2022

 

Прэзентацыі віншавальных паштовак

“Пажаданні роднай мове”

 

11

24.09.2022

Гастранамічны фэст у рамках правядзення восеньскага кірмашу-2022

“Беларуская кухня”

 

       

 

Версия сайта для слабовидящих