ГУО "Лошницкая средняя школа Борисовского района"
телефон: 75 58 98
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122 Минская область, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Мичурина, 23Б

"Як ты дорага мне, мая родная мова"

23.09.2022
"Як ты дорага мне, мая родная мова"

   Тыдзень роднай мовы, які праходзіў  у нашай школе з 19 па 23 верасня, быў вельмі багаты на разнастайныя цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. У межах тыдня вучні ўдзельнічалі ў конкурсе творчых работ "За што я люблю родную зямлю", прэзентавалі вынікі даследчай дзейнасці, прысвечанай знакамітым паэткам- землячкам: Веры Буланда, Клаўдзіі Петрушэнка, Надзеі Якаўлеўны  Мядзелец- ветэрана працы Лошніцкай сярэдняй школы, праявілі крэатыў і мастацкія здольнасці пры стварэнні віншавальных  паштовак, у якіх гучалі шчырыя і сардэчныя пажаданні роднай мове, чыталі творы вядомых паэтаў Беларусі, а таксама вершы пра Лошніцу, Міншчыну, Беларусь, іх багатую гісторыю і прыгажосць прыроды, стваралі воблакі слоў. Вельмі зацікавіла вучняў выстава "Гаспадарчыя прылады", якая хутка пераўтварылася ў фотазону.

 

Версия сайта для слабовидящих