ГУО «Лошницкая средняя школа Борисовского района»
телефон: 72 52 12
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122 Минская область, Борисовский район, д. Лошница, ул. Мичурина, 29А

100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна прысвячаецца

06.02.2021
 27
100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна прысвячаецца

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які стартуе 2 лютага 2021 года.


 

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця  праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні V–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць творчую работу ў жанры кароткага апавядання на беларускай ці рускай мове, запоўніць заяўку па вызначанай форме і накіраваць на электронны адрас adumetod@adu.by (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях вучняў:

  • V–VI класы;
  • VII–VIII класы;
  • IX–XI класы.

Творчыя работы прымаюцца па 30 красавіка 2021 года. Удзел у конкурсе з’яўляецца бясплатным. Метадычнае і тэхніка-тэхналагічнае суправаджэнне конкурсу забяспечвае ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Інфармацыйную падтрымку конкурсу ажыццяўляе літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“».

Пераможцы Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені ў кожнай узроставай катэгорыі.

Падрабязней з умовамі правядзення мерапрыемства і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб Рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне.

Па матэрыялах сайта НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі»

Версия сайта для слабовидящих