ГУО «Лошницкая средняя школа Борисовского района»
телефон: 72 52 12
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122 Минская область, Борисовский район, д. Лошница, ул. Мичурина, 29А

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2021
 18
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Напярэдадні свята вучні нашай школы прынялі удзел у Фестывалі роднай мовы "Гучы, беларускае слова", а таксама ў раенным конкурсе чытачоў "Акрыляе роднае слова" і рэспубліканскім конкурсе чытачоў "Творчество без граніц".

 

Версия сайта для слабовидящих