Государственное учреждение образования "Лошницкая средняя школа Борисовского района"
телефон: 75 58 98
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Мичурина, 23-Б

140 - годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

13.11.2022
140 - годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

Наша школа, разам з кожным свядомым беларусам, адзначыла 140-гадовы юбілей з дня нараджэння Якуба Коласа.

На працягу юбілейнага тыдня вучні малявалі ілюстрацыі да твораў паэта, нават наладзілі выпуск насценнай газеты пад адзінай назвай “Нібы я з Коласам самім прыйшоў на першую сустрэчу”, з ахвотай і цікаўнаксцю выбіралі вершы і ўдзельнічалі ў конкурсе выразнага чытання твораў,  прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе  відэаролікаў у намінацыі “ Флэшмоб “Чытаем Коласа”, была наладжана выстава твораў Якуба Коласа, дзе дэманстраваліся зборнікі твораў юбіляра, выданні выбраных твораў розных гадоў.

    Для цікаўных і свядомых вучняў настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ластоўская Людміла Георгіеўна і Рускіх Ніна Сямёнаўна арганізавалі інтэрактыўны куток у фае школы. Кожны дзень вучням прапаноўваўся “верш дня” са скарбонкі твораў Якуба Коласа, які неабходна было ўзнавіць, бо радкі верша былі пераблытаныя.

Фотазона “Як песня народа- неўміручы наш Колас!”дазволіла вучням  на імгненне ўявіць сябе ў ролі пісьменніка, перанесціся ў творчую атмасферу, стылязаваную пад рабочы кабінет Якуба Коласа.

Вучні 11 класса падрыхтавалі інфармацыйную гадзіну для вучняў пачатковых класаў. У іх выступленні была карысная інфармацыйная частка пра жыццёвы шлях паэта, гучалі цікавыя факты. Вельмі прыгожа і гарманічна прагучалі вершы аб  родных краявідах. З пачуццём гонару і патрыятызму - творы, прысвечаныя Бацькаўшчыне. Адзінаццацікласнікі правялі віктарыну са сваімі слухачамі “Ці ведаеш ты Коласа?”.

   Вучні адзначылі, што ёсць ямшчэ шмат задумак і планаў, якія дазволяць бліжэй пазнаёміцца з Якубам Коласам, пазнаць і зразумець яго творчасць, адкрыць для сябе штосьці новае… Юбілейны год працягваецца…

 

 

Версия сайта для слабовидящих