Государственное учреждение образования "Лошницкая средняя школа Борисовского района"
телефон: 75 58 98
email: loschnicaschool@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Мичурина, 23-Б

Родная мова - цудоўная мова!

13.02.2026
Родная мова - цудоўная мова!

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэтай якого з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.


Вучаніца нашай школы Бабіцкая Дыяна прыняла ўдзел ў конкурсе навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, – сумесная ініцыятыва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыі навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» і канала «Культура» Беларускага радыё, скіраваная на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў з даследчай работай аб ўзаемадзеянні моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Дзякуй навуковаму кіраўніку Ластоўскай Л.Г., настаўніце беларуская мовы і літаратуры, за падрыхтоўку вучаніцы да ўдзелу ў конкурсе.

Версия сайта для слабовидящих